18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін устаноўлены ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і адметных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.

Беларусь імкнецца да прыкладу еўрапейскіх краін, дзе ашчадліва ставяцца да ўласнай гісторыі. Адпаведным чынам развіваецца і наша заканадаўства. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 9 студзеня 2006 г. N 98-З. Палажэнне “Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З

Не пералічыць беларускіх помнікаў і гістарычных мясцін, звязаных з дзейнасцю выбітных асоб, са з’явамі духоўнага і мастацкага (у тым ліку і сённяшняга) жыцця, з ваеннымі падзеямі. Яны – па ўсёй краіне! Брэсцкая крэпасць; “Хатынь”; сталічная Плошча Перамогі. Гарады музеі: Полацк, Нясвіж, Пінск, Тураў, Заслаўе. Руіны Навагрудскага і Крэўскага замкаў. Мясціны Я.Купалы і Я.Коласа, А. Міцкевіча, Н.Орды, М.Кл.Агінскага. На Свіслаччыне гэта: Комплекс былой сядзібы “Багудзенкі”, Лапеніцкая святыня…

Асобна можна вылучыць помнікі і скульптуры, створаныя майстрамі для добрага настрою і ўсмешак. А гэта, напрыклад, застылыя ў розных матэрыялах выявы звяроў і птушак, літаратурных герояў, прадукцыя, якую выпускаюць заводы, і майстры, якія ўслаўляюць свае мястэчкі, персанажы з нашага паўсядзённага жыцця і многае іншае.

Часта настраёвыя, эмацыянальныя скульптуры могуць шмат распавесці пра гарады і цэлыя краіны спадарожнікам.

Супрацоўнікамі музея сумесна з Свіслацкай ЦРБ было падрыхтавана мерапрыемства “Віртуальнае падарожжа “Застылая гісторыя: топ незвычайных помнікаў у Беларусі”. Для жыхароў і гасцей горада прайшла акцыя: “Вечна помніць! Не забыць!”. Пад час якой жадаючыя маглі даведацца аб цікавых фактах стварэння помнікаў, размешчаных на вуліцах горада Свіслач.

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(http://svislochmuzeytut.by/wp-content/uploads/2018/09/christelle-bourgeois-37353-unsplash-1.jpg);background-size: cover;background-position: center bottom;background-attachment: scroll;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 550px;}